Мо (Францыя)
Мо (фр.: Meaux) — горад і камуна ў французскім дэпартаменце Сена і Марна, на рацэ Марна, на паўночны ўсход ад Парыжа. Насельніцтва 53 766 жыхароў (2013).
Гісторыя
У антычнасці Мо называўся спачатку Iantinum (Jantinum), затым Civitas meldorum або Meldi[7] (па назве мельдаў — гальскага племя). З IV ст. рэзідэнцыя біскупа. Уладанне графаў Шампанскіх з 923 па 1361 год.
У жніўні 1358 года пад сценамі горада атрад графа Гастона дэ Фуа і Жана дэ Граі, капталя дэ Бюш, знішчыў паўсталых «жакаў» і парыжан, якія далучыліся да іх, выратаваўшы ад іх герцагінь Жанну Нармандскую і Бланку Арлеанскую.
Одзін з першых ачагоў руху гугенотаў (у 1567 годзе прынц Кандэ ледзь не захапіў тут караля Францыі), многія з якіх былі знішчаны ў Варфаламееўскую ноч. Радзіма і асноўны цэнтр вытворчасці сыру бры.
Славутасці
- Познегатычны сабор, які ўвесь час патрабуе рэстаўрацыі;
- Палац біскупаў (XII—XVII стст.), пераўтвораны ў музей самага знакамітага з іх — Басюэ («арол з Мо»); надмагілле апошняга і некалькі помнікаў яму.
- Музей Вялікай (Першай сусветнай) вайны 1914—1918 гадоў у правінцыі Мо быў адкрыты 11 лістапада 2011 года.
Вядомыя асобы
- Даніэль Чэкальдзі[fr] (1927—2003) — французскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, сцэнарыст. У горадзе Мо імем Даніэля Чэкальдзі названы сквер.
Зноскі
- ↑ https://www.insee.fr/fr/information/3363419
- ↑ French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- ↑ Lateinisch-deutsches Taschenwörterbuch der neuern Geographie — Friedrich Adolf Ebert
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мо (Францыя)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.