Монмут
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Монмут. Мо́нмут (англ.: Monmouth, ˈmɒnməθ, вал.: Trefynwy) — гістарычная сталіца графства Монмутшыр на паўднёвым усходзе Уэльса (Вялікабрытанія). Размешчаны ля зліцця ракі Монау з ракой Уай непадалёк ад мяжы краіны. З Монау звязана назва паселішча, «вусце Монау». Валійская назва ракі, Mynwy, азначае «хуткабежная». Горад першапачаткова быў вядомы як Abermynwy («вусце Монау»), потым як Trefynwy («горад Монау» — «м» трансфармавалася ў «ф»), у XVII стагоддзі[2]. У СМІ Монмут вядомы як першы ў свеце «вікіпедыйны горад» («Вікіпедыя-горад»)[3].
Гісторыя
Брытанскі савет па археалогіі (Council for British Archaeology) абвясціў Монмут адным з гістарычна першых 10 гарадоў у Вялікабрытаніі[4]. Першым паселішчам ў гэтай мясцовасці быў рымскі форт Блестыум (Blestium); у самым цэнтры горада знойдзены рымскія манеты і кераміка. Паміж II і IV стагоддзямі тут, відаць, апрацоўвалі жалеза, сыравіна для якога паступала з Габаніума (Gobannium) і Арыконіума (Ariconium)[5][6][7].
Пасля заканчэння рымскага валадарства ў Брытаніі, гэта вобласць стала паўднёвай ускраінай валійскага царства Эргінг. Адзінае сведчанне таго, што насельніцтва працягвала існаваць — запіс VII стагоддзя пра царкву ў межах горада, прысвечанай Кадаку Мудраму. У 1056 годзе вобласць была спустошана Грыфідам ап Лівелінам[7].
Пасля заваявання Англіі нарманамі ў 1066 годзе, графства Херэфард было аддадзена саюзніку караля Вільгельма, Вільяму Фіц-Осберну. Ён адказваў за абарону тэрыторыі; быў пабудаваны новы замак для кантролю для пераправамі і рэсурсамі[5]. Першапачаткова гэта быў мот і бейлі, з часам замак быў перабудаваны ў камені і ўмацаваны. Вакол замка вырас горад, каля 1075 года быў заснаваны бенедыкцінскі кляштар[5].
Горад быў запісаны ў Кнігу страшнага суда і працягваў расці. З XII стагоддзя развіваўся прыгарад[5]. Горад займаўся гандлем жалеза, працавалі кузні, якія выкарыстоўваюць мясцовую руду і вугаль[8] .
У 1233 годзе, у час барацьбы прыхільнікаў караля Генрыха III і баронаў, у горадзе абылася буйная бітва. Быў пашыраны замак[5]. Каля 1300 года былі пабудаваны гарадскія сцены і быў умацаваны мост цераз Монау. Цяпер гэта пешаходны мост, адзіны абаронены мост у Вялікабрытаніі і адзін з трох падобных у Еўропе[6][9].
Кароль Эдуард II быў часова пасаджаны ў мясцовы замак пасля звяржэння сваёй жонкай Ізабелай і яе палюбоўнікам Роджэрам Мортымерам[10]. У сярэдзіне XIV стагоддзя замак і горад перайшлі ва ўладу Ланкастэраў.
З XIV стагоддзя ў горадзе сталі вырабляцца ваўняныя монмуцкія шапкі[9]. Аднак дабрабыт памежнага горада пацярпеў пасля нападаў прыхільнікаў Оўайна Гліндура, хоць сам горад і не патрапіў пад напад[7].
У 1605 годзе Якаў I дараваў Монмуту статут горада прывілеем. Горад «на ўсе будучыя часы вечныя … будзе горадам міру і спакою, прыкладам, які будзе пужаць зло і радаваць дабро»[11]. У Монмуце з’явіўся тыповы вулічны рынак, шырокі ў сярэдзіне (для продажу) і вузкі на кожным канцы, для прадухілення ўцёкаў скаціны[7].
Да канца XVIII стагоддзя горад стаў папулярным цэнтрам для наведвальнікаў «Уай Тура», лодкавай экскурсіі па маляўнічай даліне Уай[7]. Сярод іншых гэты раён наведвалі Уільям Уордсварт, Сэмюэл Тэйлар Кольрыдж, Роберт Саўці, Уільям Цёрнер[9][12]
Монмут і Вікіпедыя
У Монмуце на розных збудаваннях размешчаны таблічкі з QR-кодамі праекта QRpedia. Праект атрымаў назву Monmouthpedia. У СМІ Монмут стаў вядомы як першы ў свеце вікіпедыйны горад[3][13].
Гарады-пабрацімы
Вядомыя выхадцы і жыхары
- Генрых V — кароль Англіі.
- Філіп Эванс — мучанік, святар Рымска-каталіцкай царквы.
- Томас Крофтс — англіканскі святар, бібліяфіл.
- Томас Цюдар — мастак.
- Джон Этэрынгтан Уэлш Ролс — шэрыф, калекцыянер, адзін са стваральнікаў і прэзідэнт Сельскагаспадарчага кірмаша Монмутшыра.
- Сол Дэвід — акадэмік, ваенны гісторык і тэлевядучы.
Зноскі
- 1 2 standard forms of Welsh place-names database — Welsh Language Commissioner.
- ↑ Hywel Wyn Owen, The Place-Names of Wales, 2000, University of Wales Press, ISBN 0-7083-1458-9, p.63
- 1 2 Ва Ўэльсе з’явіўся першы ў свеце «Вікіпедыя-горад» Газета.Ru, 18 мая 2012
- ↑ Keith Kissack, Monmouth and its Buildings, Logaston Press, 2003, ISBN 1-904396-01-1
- 1 2 3 4 5 Glamorgan-Gwent Archaeological Trust Historic Landscape Characterisation: Lower Wye Valley. Accessed 11 January 2012
- 1 2 John Newman, The Buildings of Wales: Gwent/Monmouthshire, 2000, ISBN 0-14-071053-1, pp.393-412
- 1 2 3 4 5 A Brief History of the Town of Monmouth Архівавана 5 сакавіка 2012.. Accessed 11 January 2012
- ↑ Kissack, Keith (1974). Mediaeval Monmouth. The Monmouth Historical and Educational Trust. p. 24.
- 1 2 3 Monmouth Town Council: History of the town Архівавана 24 красавіка 2012.. Accessed 11 January 2012
- ↑ Mary Saaler, Edward II: 1307—1327. Rubicon Press, Norwich, 1997, p. 134
- ↑ Monmouth Town Council(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2006. Праверана 1 February 2006.
- ↑ Elisabeth Whittle, «All These Inchanting Scenes: Piercefield in the Wye Valley», Garden History, Vol. 24, No. 1 (Summer 1996), pp. 148—161.
- ↑ Монмут — першы Wikipedia-горад! Архівавана 8 снежня 2015. premiumseo.org, 22 мая 2012
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Монмут
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.