Мораўска-Тршэбава
Мораўска-Тршэбава (чэшск.: Moravská Třebová, был. ням.: Mährisch Trübau) — горад у Чэхіі.
Плошча горада складае 4 220 га. Колькасць насельніцтва — 11 414 чалавек (на 2003 год). Адміністрацыйна горад паасобны на 5 раёнаў.
Геаграфія
Горад Мораўска-Тршэбава знаходзіцца на паўночным усходзе Чэхіі, у раёне Світаві Пардубіцкага края, у рэгіёне Маравія. Горад ляжыць на беразе ракі Тршэбуўка.
Гісторыя
Мораўска-Тршэбава з часоў Сярэднявечча і да сярэдзіны XX стагоддзя ўваходзіў у гістарычную вобласць Гржэбечка (Schönhengstgau) у Маравіі, якая з’яўлялася найбуйнейшым раёнам рассялення немцаў у гэтым рэгіёне. У 1938 годзе горад, паводле Мюнхенскага пагаднення, быў перададзены Германіі. У 1945 годзе ён быў вернуты ў склад Чэхаславакіі. Пасля падзелу апошняй горад уваходзіць у склад Чэхіі.
У 1945—1946 гадах нямецкае насельніцтва горада, якое складала тады большасць жыхароў, было рэпатрыявана ў ФРГ. З 1850 года па 1960 год Мораўска-Тршэбава была цэнтрам аднайменнага раёна.
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мораўска-Тршэбава
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.