Банска-Шцьяўніца
Ба́нска-Шцья́ўніца (славацк.: Banská Štiavnica, ням.: Schemnitz, венг.: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славакіі ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Врхі, аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Насельніцтва — каля 11 тыс. чалавек.
Гісторыя
Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банска-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імаверна кельтамі. У 1156 годзе Банска-Шцьяўніца згадваецца як шахцёрскі гарадок. У 1217 упершыню згадваецца здабыча серабра ў ваколіцах горада, у 1238 Банска-Шцьяўніца атрымлівае гарадскія правы. У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каланісты з Ціроля і Саксоніі. У 1443 годзе горад знішчыў моцны землетрасенне. У сярэдзіне XV ст. узнікаюць Стары і Новы замак — умацаванні супраць турэцкіх набегаў. У 1627 годзе ўпершыню ў сусветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаны выбуховыя рэчывы — порах. У 1735 годзе ў Банска-Шцьяўніцы ўзнікае першая ў Венгрыі Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. У 1782 годзе Банска-Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Венгрыі пасля Браціславы і Дэбрэцэна.
У цяперашні час Банска-Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэнне, але з’яўляецца папулярным турыстычным месцам Славакіі.
Славутасці
- Стары замак
- Новы замак
- Камерхоф
- Касцёл Св. Марыі
- Касцёл Св. Кацярыны
- Лютэранская кірха
- Замак Светы-Антан
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Банска-Шцьяўніца
- Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.