Мурам
Му́рам — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мурамскага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 118,2 тыс. чалавек (2009). Размешчаны на левым беразе ракі Акі, за 137 км ад Уладзіміра на мяжы з Ніжагародскай вобласцю.
Гісторыя
Мурам — адзін з найстаражытнейшых рускіх гарадоў. Назва паходзіць з назвы фіна-угорскага племені мурама. Першым удзельным мурамскім князем лічыцца Глеб Уладзіміравіч. У 1088 годзе на пэўны час Мурам быў захоплены волжскімі балгарамі. Плацілі даніну Русі, з XII стагоддзя паступова асіміліраваліся рускімі.
З 1097 — сталіца Мурама-Разанскай зямлі. У самастойнае княства Мурамска-Разанская зямля вылучылася са складу Чарнігаўскага княства ў 1127 годзе пры князю Яраславе Святаславиічы. Пасля яго смерці (1129) на мурамскі сталец сеў і стаў першым мурамскім князем яго сын Святаслаў, пазней — унук Расціслаў. Пры Расціславе Мурама-Разанская зямля распалася на Мурамскае і Разанскае княствы, якія канчаткова адасобіліся пасля смерці Святаслава (1145). У Старой Разані князь пакінуў сына Глеба. Разанскі князь Глеб Расціславіч усімі сродкамі змагаўся са сваім паўночным суседам Растова-Суздальскім княствам. Вынікам стала перамога Усевалада Вялікае Гняздо (1208), які паланіў мясцовых князёў.
У 1219 годзе ў Разані княжыў Інгвар Ігаравіч, ягоным нашчадкам яму брат Юрый. Пры ім княства падвергнулася спусташэнню ордамі Батыя. Мурамскае княства складалася з Мурама з паветам. Залежала ад Уладзіміра-Суздальскага княства. Падвяргалася шматлікім набегам татараў. Апошнім мурамскім князем быў Юрый Яраславіч, якога ў 1355 сагнаў з прастола Фёдар Глебавіч. У 1392 вялікі князь маскоўскі Васіль I Дзмітрыевіч далучыў Мурамскае княства да Масквы.
Вядомыя асобы
- Дыянісій (Валядзінскі), праваслаўны дзеяч, мітрапаліт варшаўскі.
Галерэя
Вядомыя асобы
- Мікіта (Дабранраваў) (нар. 1962) — святар Рускай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·Населеныя пункты Білагірскага раёна (Крым) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Омскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.