wd wp Пошук:

Уладзімір (горад, Расія)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уладзімір.

Успенскі сабор, усходні бок

Уладзімір (руск.: Владимир) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 339,5 тыс. чалавек (2008). Першае згадванне ў 990 годзе[1].

Размешчаны на левым беразе ракі Клязьмы, за 180 км на паўночны ўсход ад Масквы. Буйны транспартны вузел на аўтамабільнай (М-7 «Волга») і чыгуначнай (Масква — Ніжні Ноўгарад) магістралях (станцыя Уладзімір).

Плошча зямель у межах горада — 124,6 км², плошча самога горада 60 км². Горад уваходзіць у Залатое кальцо Расіі, з’яўляецца прызнаным турыстычным цэнтрам.

Прамысловасць: машынабудаванне (АТ «Аўтапрыбор», завод «Точмаш», трактарны завод, завод «Электрапрыбор»), хімічная прамысловасць (Уладзімірскі хімічны завод), энергетыка, харчовая прамысловасць.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Диба Ю. Р. Літописні свідчення про заснування міста Володимира наприкінці Х століття - Володимир на Лузі чи Владімір на Клязьмі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be