Муснінкай
Му́снінкай (літ.: Musninkai, традыцыйная беларуская назва — Муснікі) — мястэчка ў Шырвінтаскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Муснінкайскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мусе, за 13 км на паўднёвы ўсход ад Шырвінтаса. Насельніцтва на 2011 год — 415 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Муснікі датуецца 1422 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
Каля 1522 года ў Мусніках збудавалі касцёл. У 1558—1566 гадах тут утварылася мястэчка[1].
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Муснікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1885 года ў Мусніках было 32 будынкі.
Найноўшы час
Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Муснікі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1885 год — 186 чал. (95 муж. і 91 жан.)[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 415 чал.
Славутасці
- Званіца
- Капліца прыдарожная
- Касцёл Святой Тройцы (1861)
- Сядзіба
Галерэя
Зноскі
- ↑ Alexandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico‑Slavica. T. 7, 1970. S. 98.
- ↑ Krzywicki J. Muśniki // Słownik geograficzny… T. VI. — Warszawa, 1885. S. 814.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Муснінкай
- Муснікі на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Шырвінтаскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.