Мухрані
Мухрані (груз. მუხრანი - дуброва) - паселішча ў Мцхецкім муніцыпалітэце Грузіі. Размяшчаецца на тэрыторыі гістарычнай вобласці Мухрані. Утварылася на месцы вёскі Шыасубані пасля пабудовы ў 1733 годзе Мухранскай крэпасці.
Вытворчасць і транспарт
Побач з вёскай праходзіць нафтаправод Баку-Тбілісі -Джэйхан.[2]
Таксама ў сяле працуе птушкагадоўчая ферма.[3]
Вінаробства
У раёне развіта вінаградарства.[4]
Адукацыя
У 2008 годзе ў вёсцы была адкрыта адноўленая публічная школа.[5]
Выдатныя мясціны
- Захаваўся замак князёў Баграціён-Мухранскіх і позняя сядзіба, пабудаваная ў XVI стагоддзі, з паркам.
-
Мухранская крэпасць, адна з самых вялікіх сярэднявечных крэпасцяў Грузіі.
- Храм Цміндагіоргі ў Мухрані
- Храм у Мухрані
Зноскі
- ↑ მოსახლეობის საყოველთაო აღწერა 2014(нявызн.). საქართველოს სტატისტიკის ეროვნული სამსახური (ნოემბერი 2014). Праверана 6 სექტემბერი 2016.
- ↑ У Грузіі папярэджаная спроба крадзяжу нафты з трубаправода Баку-Тбілісі-Джэйхан(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Вольная Грузія(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Інавацыя ў вінаградарстве Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Прэм’ер-міністр Грузіі наведаў Мцхеты-Мтыанецкі рэгіён(недаступная спасылка) (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Грузіі Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.