wd wp Пошук:

Муязерскі раён

Муязе́рскі раён (руск.: Муезе́рский райо́н, фінск.: Mujejärven piiri) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Карэлія Расійскай Федэрацыі.

Па дадзеных перапісу 2010 года — у раёне лічаць сябе беларусамі 14,4% насельніцтва, гэта самая высокая лічба ў Расіі

Муязерскі раён прыроўнены да раёнаў Крайняй Поўначы.

Раённы цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Муязерскі.

Геаграфія

Размешчаны ў заходняй частцы сярэдняй Карэліі ўздоўж мяжы з Фінляндыяй. З’яўляецца другім па велічыні тэрыторыі раёнам рэспублікі з нізкай шчыльнасцю насельніцтва (0,01 чал\га).

Раён мяжуе на поўначы з тэрыторыяй муніцыпальнага ўтварэння горада Кастамукша, Калевальскага раёна; на усходзе — з Беламорскім, Сегежскім і Мядзведжагорскім раёнамі; на поўдні — з Суаярвскім раёнам; на захадзе па лініі Дзяржаўнай мяжы на працягу 225 кіламетраў — з Фінляндыяй.

Раён перасякае Заходне-Карэльскае ўзвышша, якая з’яўляецца Беламорска-Балтыйскім водападзелам. Водападзельнае становішча раёна стварае яму своеасаблівую прыродную спецыфіку:

  • рэльеф раёна нізкагорны, моцна перасечаны;
  • на яго тэрыторыі знаходзяцца вытокі многіх рэк і рэчак, у тым ліку такія буйныя рэкі Карэліі, як Суна і Чырка-Кем;
  • рэкі цякуць практычна ва ўсіх напрамках і адрозніваюцца асаблівай чысцінёй;
  • раён мае шмат вялікіх і малых азёраў, з вельмі чыстай вадой, і крыніцамі;
  • рэкі раёна маюць шмат парогаў, а азёры багатыя на рыбу.

Клімат

Клімат мяккі, умерана-кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня -11.9 °C, ліпеня +15.7 °C.

Ахова здароўя

Муязерская цэнтральная раённая бальніца, 4 участковых бальніцы, 2 урачэбных амбулаторыі, 7 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, Дом сястрынскага сыходу ў Ругозеры.

Адукацыя

У раёне 11 сярэдніх школ, 3 асноўных і 1 пачатковая школа.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкам гарадскога тыпу і раёнам на 1 студзеня 2010 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Карэліі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be