wd wp Пошук:

Мяркіне

Мяркіне (літ.: Merkinė, традыцыйная беларуская назва — Мерач) — колішні горад, цяпер мястэчка ў Варэнскім раёне Алітускага павета Літвы, у месцы ўпадзення Мерачанкі ў Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Мяркінскай сянюніі. Насельніцтва 1434 чал. (2001).

Уваходзіць у Дзукійскі нацыянальны парк.

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Мерач датуюцца XIV стагоддзем у сувязі з нападамі крыжакоў[1]. У 1443 годзе завершылася будаўніцтва Мерацкага касцёла.

7 снежня 1569 года атрымаў магдэбургскае права і герб з выявай аднарога. У пачатку XVII стагоддзя тут заснавалі кляштар дамініканцаў. У 1676 годзе гетман Міхал Казімір Пац заснаваў у Мерачы езуіцкую місію, якую ў 1755 годзе ператварылі ў рэзідэнцыю. З 1696 года працавала езуіцкая школа. У 17421746 гадах езуіты збудавалі драўляны касцёл Святога Крыжа.

У 1648 годзе ў Мерачы памёр кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV.

З 1791 года — цэнтр Мерацкага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) утварылася Мерацкае ваяводства.

У пачатку 1920-х гадоў у Мерачы размяшчаўся сакрэтны штаб чацвертай аператыўнай групы, падпарадкаванай Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай партыі. Камандзірам групы быў Вячаслаў Разумовіч пад псеўданімам «Хмара». Штаб складаўся з ксяндзоў Бакшыца і Блазуеліса, прафесара гімназіі Карчынскага і Разумовіча. Група супрацоўнічала з Генеральным штабам літоўскай арміі і ў выпадку вайны паміж Польскай Рэспублікай і Літвой павінна была выступіць на літоўскім баку.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Ратуша
  • Сінагога

Галерэя

  • ЗамчышчаЗамчышча
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы МарыіКасцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
  • Нёман у МяркінеНёман у Мяркіне

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Варэнскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be