Мічурынск
Мічурынск (руск.: Мичуринск) — горад (з 1779) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мічурынскага раёна Тамбоўскай вобласці. Насельніцтва 93,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1635 годзе. Да 1932 года меў назву Казлоў.
Сучасны Мічурынск — другі па значэнню пасля Тамбова прамысловы і культурны цэнтр вобласці. Мічурынск — агульнарасійскі цэнтр садоўніцтва, у горадзе размешчаныя УНДІ садоўніцтва імя І. У. Мічурына, Цэнтральная генетычная лабараторыя імя І.У. Мічурына. Акрамя таго, у горадзе ёсць краязнаўчы музей, музей-сядзіба А. М. Герасімава, выставачная зала. Мічурынскі чыгуначны вузел з’яўляецца найважнейшым вузлом Паўднёва-Усходняй чыгункі, станцыі: Мічурынск-Уральскі, Мічурынск-Варонежскі, Качатоўка.
Прамысловасць: лакаматыварамонтны завод, аўтарамонтны завод, аўтаагрэгатны завод, завод «Прагрэс».
Вядомыя асобы
- Вольга Пятроўна Кудраўцава (1910 — ?) — беларускі архітэктар.
- Кацярына Уласевіч (нар. 1991) — футбалістка.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20140222141452/http://tmb.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/tmb/resources/03d74e0042b5593d85fa85c9cadae528/rg_2013.pdf
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Літаратура
- Мічурынск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мічурынск
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Білагірскага раёна (Крым) Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.