wd wp Пошук:

Навадворскі сельсавет (Пінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навадворскі сельсавет.

Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Новы Двор.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чухаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чухава. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. 8 сакавіка 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор, а сельсавет перайменаваны ў Навадворскі, у склад сельсавета перададзены вёскі: з Лышчаўскага сельсаветаСташаны, з Загародскага сельсаветаВяз[1]. 26 жніўня 2014 года ў склад Загародскага сельсавета перададзена вёска Вяз[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 2739 чалавек[3], з іх 98,0 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 августа 2014 г. № 38 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района Брестской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be