wd wp Пошук:

Навакуйбышаўск

Навакуйбышаўск[2] (руск.: Новокуйбышевск) — горад (з 1952 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Самарскай вобласці. Насельніцтва 111,0 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1946 годзе.

Размешчаны на левым беразе Волгі (за 6 км ад ракі), за 5 км ад чыгуначнай станцыі Куйбышаўскай чыгункі Навакуйбышаўская.

У горадзе развіта перапрацоўка нафты: ААТ «Куйбышаўнафтааргсінтэз», Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод), вытворчасць нафтахімічнай прадукцыі (Навакуйбышаўская нафтахімічная кампанія, Навакуйбышаўскі вопытны завод арганічнага сінтэзу), вытворчасць каталізатараў для нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі (Навакуйбышаўскі завод каталізатараў), вытворчасць прадуктаў арганічнага сінтэзу (ТАА «Самарааргсінтэз»; ЗАТ «Нафтахімія» «Рэнова-Аргсінтэз»), будаўніцтва магістральных трубаправодаў, вытворчасць палімерных матэрыялаў і вырабаў, харчовая і лёгкая прамысловасць, а таксама вытворчасць электраэнергіі.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — карта Архангельскай вобласці

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be