wd wp Пошук:

Навамыргарад

Наваміргарад[1] ці Навамыргарад[2] (укр.: Новомиргород) — горад ва Украіне, у паўднёвай частцы Сярэдняга Прыдняпроўя, адміністрацыйны цэнтр Навамыргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці. Размешчаны на рацэ Вялікая Высь за 72 км ад Кіраваграда. Насельніцтва — 12 528 жыхароў (паводле ацэнкі 2005 года).

Гісторія

Вялікая Высь каля горада

Першая згадка пра горад датуецца 1740 годам.[3] З 1752 года Наваміргарад — адміністрацыйны цэнтр Новай Сербіі. З 1923 года — раённы цэнтр Елісаветградскай акругі, з 1959 — горад раённага падпарадкавання Кіраваградскай вобласці.

Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 26 ліпеня 2001 года Наваміргарад унесены ў спіс гістарычных населеных пунктаў Украіны. У 2010 годзе горад адзначыў 270-гадовы юбілей.

Вядомыя асобы

  • Міхаіл Васілевіч Рытаў (1846—?) — беларускі вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў навуковага агародніцтва і пладаводства на Беларусі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — карта Кіраваградскай вобласці
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. Півавар А. В. Экстракт аб заднепрских Миргородский полк насельніцтва… // Паселішча задняпроўскіх месцаў да ўтварэння Новай Сербіі ў дакументах сярэдзіны XVIII стагоддзя. (Сайт Кіраваградскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя Д. І. Чыжэўскага) Архівавана 5 кастрычніка 2015.(укр.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Кіраваградскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be