wd wp Пошук: ⬜

Навасёлкаўскі сельсавет (Барысаўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навасёлкаўскі сельсавет. Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Навасёлкі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Навасёлкаўскі (Навасельскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лошніцкага сельсавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 924 чалавекі[2], з іх 93,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — армяне[3].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Навасёлкі, вёскі Вышні Стан, Зарослае, Лабачыха, Млёхава, Раннае і Ратуцічы.

Зноскі

  1. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  2. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be