wd wp Пошук:

Нарбона

Нарбона (фр.: Narbonne, акс.: Narbona) — старажытны горад у французскім дэпартаменце Од, знаходзіцца за 12 км ад Ліёнскага заліва, на адгалінаванні Паўднёвага канала, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам. Насельніцтва горада складае 46510 жыхароў (1999).

Гісторыя

Нарбона вырасла з паселішча Нарбо (па-лацінску: Narbo) — першай рымскай калоніі ў Галіі, заснаванай яшчэ ў 118 годзе да н.э. У той час горад стаяў на беразе Міжземнага мора і служыў важным марскім портам. У часы імперыі гэта быў таксама ваенны пункт і сталіца Паўднёвай, або Нарбонской Галіі. Пасля бітвы пры Нарбоне ў 436 годзе тут запанавалі вестготы. Адзін час Нарбона мела значэнне іх сталічнага граду. У 719759 гадах Нарбона і навакольная вобласць (Септыманія) валодалі сарацыны.

У Сярэднявеччы паўднёвая частка Нарбоны кіравалася графамі Тулузы, а паўночная — мясцовымі епіскапамі. Затым да XVI стагоддзя Нарбона складала самастойнае графства.

Славутасці

Сабор Святога Жуста, закладзены ў 1272 годзе, так і не быў дабудаваны. Ён знакаміты незвычайна высокімі хорамі і ў цэлым варты ўзоры гатычных храмаў поўначы Францыі. Базіліка святых Паўла і Сергія — адзін з першых на поўдні Францыі прыкладаў готыкі. Палац архіепіскапаў быў перабудаваны ў XIX стагоддзі; ад яго сярэднявечнага папярэдніка захавалася некалькі магутных вежаў. У цяперашні час у палацы размешчаны краязнаўчы музей.

Выхадцы

Зноскі

  1. база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. Sandre
  3. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be