wd wp Пошук:

Невельскі раён (Сахалінская вобласць)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Невельскі раён. Невельскі раён (руск.: Невельский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён), у межах якой замест скасаванага аднайменнага муніцыпальнага раёна ўтворана муніцыпальнае ўтварэнне Невельская гарадская акруга ў Сахалінскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Невельск. Невельскі раён прыроўнены да раёнаў Крайняй Поўначы. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы вострава Сахалін уздоўж узбярэжжа Татарскага праліва.

Гісторыя

Утвораны 5 чэрвеня 1946 года ў складзе Паўднёва-Сахалінскай вобласці Хабараўскага края. 2 студзеня 1947 года Паўднёва-Сахалінская вобласць была скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад Сахалінскай вобласці, якая была выведзена са складу Хабараўскага края. У 1963—1965 гадах раён быў скасаваны.

22 жніўня 1951 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР пастанавіў утварыць Горназавадскі раён з цэнтрам у горадзе Горназаводск, уключыўшы ў яго склад горад Горназаводск, рабочыя пасёлкі Першамайск, Шабуніна і сельскія Саветы Ватуцінскі, Крыльёнскі і Чкалаўскі, вылучыўшы іх з Невельскага раёна. 31 жніўня 1956 года быў скасаваны Горназавадскі раён, тэрыторыя перададзена ў склад Невельскага раёна.

3 сакавіка 2000 года рашэннем раённага Сходу дэпутатаў зацверджаны герб і сцяг муніцыпальнага ўтварэння «Невельскі раён і горад Невельск».

Зноскі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  3. 1 2 Federal law of 09.03.2016 No. 59-Fz — 2016.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Сахалінскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be