wd wp Пошук:

Нове-Места-на-Мораве

Но́ве-Ме́ста-на-Мо́раве (чэшск.: Nové Město na Moravě) — горад у раёне Ждзяр-над-Сазаваў края Высачына, Чэхія. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Ждзярскіх гор на 10 км на ўсход ад горада Ждзяра-над-Сазаваў.

Гісторыя

Горад быў заснаваны каля 1250 года Бочкемам з Обрані, заснавальнікам цыстэрцыянскага манастыра ў Ждзяры-над-Сазаваў. Упершыню згадваецца ў 1293 годзе пад назвай «Новая Civitas» у спісах караля Вацлава II[4]

Славутасці

Касцёл святой Кунігунды

Горад мае добра захаваўшыся гістарычны цэнтр.

Спорт

З 1934 года ў ваколіцах горада праводзіцца турнір «Залатая лыжня Чэшска-Мараўскага ўзвышша» (чэшск.: Zlatá lyže Českomoravské vrchovinyZlatá lyže Českomoravské vrchoviny). На паўночны захад ад горада знаходзіцца біятлонны комплекс «Vysočina»[5]. На комплексе неаднаразова праходзілі этапы Кубка Еўропы і Кубка свету па біятлоне, а ў 2013 годзе быў праведзены чэмпіянату свету па біятлоне.

У ваколіцах горада ў 2007 годзе праводзіўся чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні на веласіпедах[6], а раней у 2000 годзе — чэмпіянат свету сярод юніёраў[7]. Выбар месца правядзення чэмпіянатаў свету абумоўлены цікавай мясцовасцю для арыентавання.

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. ŠkrabalČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
  2. Czech Statistical Office Malý lexikon obcí České republiky - 2017Czech Statistical Office, 2017. Праверана 28 жніўня 2018.
  3. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2022Praha: ČSÚ, 2022. Праверана 2 мая 2022.
  4. История Нове-Место-на-Мораве Архівавана 22 ліпеня 2011.
  5. Схема биатлонного комплекса
  6. MTBO World Orienteering Championship — Czech republic 2007
  7. Junior World Orienteering Championiships 2000 Архівавана 8 сакавіка 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be