Новы Ярычыў
Новы Ярычыў (укр.: Новий Яричів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кам’янка-Бугскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Цэнтр пасялковага Савета, размешчаны за 27 км ад Львова, за 38 км ад раённага цэнтра г. Каменка-Бугская і за 6 км ад чыгуначнай станцыі Запыціў.
Гісторыя
Паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1148 г., але найбольш даставерная першая згадка аб Новым Ярычаве датуецца 1370 г.
У 1618 г. мястэчка атрымлівае магдэбургскае права. 27 сакавіка 1934 г. улады Другой Польскай Рэспублікі надаюсь паселішчу статус горада.
У 1940-1941 і ў 1944-1962 гг. паселішча было цэнтрам Новаярычыўскага раёна Львоўскай вобласці.
У 2001 г. ў мястэчку была адкрыта адрамантаваная школа, якая была пабудавана яшчэ ў 1899 г. у часы, калі Новы Ярычыў разам з усёй Галічыной знаходзіўся ў складзе Аўстра-Венгрыі.
Персаналіі
- Мяцелля Севярын Мадэставіч (1863-1936 гг.) — украінскі ўніяцкі святар, грамадскі дзеяч, дэпутат аўстрыйскага парламента ў Вене ад Галічыны, дэпутат Галіцкага краявога сейма, дэлегат Украінскай Нацыянальнай Рады ЗУНР.
- Стэфанішын Міхаіл - бацька першай астранаўткі ўкраінскага паходжання Гайдэмары Стефанішын-Пайпер.
- Цягнібок Яраслаў - бацька ўкраінскага палітыка Алега Цягнібок.
- Панькевіч Іван Артэмавіч (1887-1958 гг.) - украінскі мовазнаўца, этнограф, грамадскі дзеяч.
- Пашко Васіль Любаміровіч (1982-2014 гг.) - удзельнік АТО, вайсковец ДУК, удзельнік расійска-ўкраінскай вайны, загінуў пад Амвросіеўкай.
- Яснагурская Сафія Яўстахіеўна (нар. у 1940 г.) — савецкая спартсменка (лыжныя гонкі, веласпорт, спартыўнае арыентаванне). Майстар спорту СССР.
Катэгорыя·Населеныя пункты Кам’янка-Бузькага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.