Новыя Нідэрланды
Новыя Нідэрланды (нідэрл.: Nieuw-Nederland, англ.: New Netherland, лац.: Novum Belgium ці Nova Belgica) (1614—1674) — рэгіён на тэрыторыі ўсходняй часткі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ў XVII стагоддзі, які распасціраўся ад 38 да 45 градусаў паўночнай шыраты.
Гісторыя
Востраў Манхэтэн быў адкрыты галандскай Ост-Індскай кампаніяй з яхты «Паўмесяц» (нідэрл.: Halve Maen) пад камандаваннем Генры Гудзона у 1609 годзе і вывучаны Адрыянам Блокам (Adriaen Block) і Хендрыкам Крыстыянсам (Christiaensz) у 1611—1614 гады. Па іх карце ў 1614 годзе Генеральныя штаты ўключылі гэту тэрыторыю як Новыя Нідэрланды ў складзе Галандскай Рэспублікі.
Паводле міжнароднага права, прэтэнзіі на тэрыторыю неабходна было замацаваць не толькі іх выяўленнем і прадастаўленнем карт, але таксама іх засяленнем. У маі 1624 года нідэрландцы завяршылі свае прэтэнзіі дастаўкай і пасяленнем 30 нідэрландскіх сем’яў на Noten Eylant, сучасны Губернатарскі востраў (англ.: Governors Island). Галоўным горадам калоніі служыў Новы Амстэрдам. У 1664 годзе губернатар Пітэр Стэйвесант перадаў Новыя Нідэрланды англічанам.
Гл. таксама
Крыніцы
- Jacobs, Jaap (2005). New Netherland: A Dutch Colony in Seventeenth-Century America. Brill. ISBN 90-04-12906-5.
- Otto, Paul (2006). The Dutch-Munsee Encounter in America: The Struggle for Sovereignty in the Hudson Valley. Berghahn Books. ISBN 1-57181-672-0.
- Shorto, Russell (2004). The Island at the Center of the World: The Epic Story of Dutch Manhattan and the Forgotten Colony that Shaped America. Random House. ISBN 1-4000-7867-9.
- Wentz, Abel Ross (1955). “New Netherland and New York”. A Basic History of Lutheranism in America. Philadelphia: Muhlenberg Press. https://archive.org/details/basichistoryoflu0000went.
- Fort Nassau (нявызн.) (недаступная спасылка). Virtual Tour of New Netherland, New Netherland Project. New Netherland Institute. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 26 чэрвеня 2008.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новыя Нідэрланды
Катэгорыя·Былыя калоніі Нідэрландаў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.