Норвілішкес
Но́рвілішкес (літ.: Norviliškės), традыцыйная беларуская назва Нарвілішкі — невялікая вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Размешчана за 12 км на паўночны ўсход ад Дзіевянішкеса амаль на мяжы з Беларуссю. У 1986 годзе ў Норвілішкесе налічвалася 58 жыхароў, у 2001 годзе — 24.
Гісторыя
Сядзіба ў Нарвілішках упершыню згадваецца ў 1586 годзе. У 1617 годзе ўладальнікі сядзібы перадалі частку зямлі ордэну францысканцаў. Каля 1745 года яны пабудавалі кляштар і касцёл у стылі рэнесанс. Кляштар быў рэканструяваны ў канцы XVIII стагоддзя Казімірам Камінскім. Пасля Лістападаўскага паўстання расійскія ўлады зачынілі кляштар і касцёл і ператварылі яго ў баракі, а пазней у школу. Новая драўляная царква была пабудавана ў 1929 годзе.
24—26 жніўня 2007 года ў Норвілішкесе ўпершыню прайшоў буйны музычнага фестываль be2gether з удзелам гуртоў з Літвы (IR, Skamp, Mountainside), Польшчы (Myslovitz), Эстоніі (Tanel Padar & the Sun), Вялікабрытаніі (Joana & the Wolf), Беларусі (Drum Ecstasy, Ляпіс Трубяцкой, IQ48) і іншых краін.
Славутасці
- Кляштар францысканаў
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Старыя каталіцкія могілкі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Норвілішкес
- Норвілішкес на сайце Radzima.org
- «be2gether — музыка аб’яднанай Еўропы» — артыкул пра фестываль на сайце «Тузін Гітоў»(недаступная спасылка)
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.