wd wp Пошук:

Вёска

Вёска (стараж.-слав. въсь) — населены пункт з некалькімі дзесяткамі або сотнямі хат індывідуальнага збудавання, пераважным заняткам жыхароў якога з’яўляецца сельская гаспадарка і промыслы. Асноўнае адрозненне вёскі ад сяла ў кананічнай тапаніміцы — адсутнасць царквы ў вёсцы, што, аднак, не з’яўляецца агульным правілам.

Гісторыя

Першыя вёскі ўзніклі як адасобленыя адзінкі побач з пагостамі і сёламі, аднак яны не з’яўляліся грамадавамі ці вотчыннымі цэнтрамі. Тэрмін «вёска» ў XXI стст. меў шырокае агульнаславянскае распаўсюджванне (палякі, чэхі, славакі, кашубы, верхнія і ніжнія лужычане, славенцы і іншыя). Этымалагічнае паходжанне слова, аднак, узыходзіць да старажытнаславянскага «весь», што абазначала меру даўжыні. Да ХVI ст. рускімі і ўкраінцамі гэты тэрмін быў страчаны. Слова «вёска» набыла распаўсюджанне на беларускіх землях досыць позна, толькі ў XVII ст.[1], паводле тагачасных інвентароў тэрміны «вёска» і «сяло» ўжываліся ў аднолькавай меры[2].

Значны ўплыў на развіццё вёсак, як віду паселішчаў, зрабіла рэформа «Устава на валокі» 1557 года, згодна з якой адзінкамі феадальнай павіннасці сталі валокі замест ранейшых службаў (двара ці некалькіх двароў).

Зноскі

  1. Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  2. Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 21

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чачэрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be