wd wp Пошук:

Нотынг-Хіл

Пра фільм гл. Нотынг-Хіл (фільм)

Тыповая вулачка Нотынг-Хіла

Но́тынг-Хіл (Notting Hill) — раён у Лондане, паўночная частка адміністрацыйнай акругі Кенсінгтон і Чэлсі.

Напачатку XIX стагоддзя сямейства Лэдброўкаў, якое валодала землямі на поўначы Кенсінгтона, наняло архітэктара Томаса Элама для ператварэння гэтай маларазвітай тэрыторыі на заходняй ускраіне Лондана ў раён элітнай нерухомасці на манер Белгравіі. Гэта зона віктарыянскай забудовы першапачаткова звалася Кенсінгтон-паркам. У 1837 годзе ў Паўночным Кенсінгтоне адкрыўся іпадром.

Напачатку XX стагоддзя Нотынг-хіл быў ціхім спальным раёнам, дзе пражывала значная доля лонданскага сярэдняга класа. Затым кошты на жыллё сталі падаць, а пасля бамбардзіровак люфтвафэ яго і зусім забудавалі трушчобамі. У паваенныя часы тут сталі сяліцца эмігранты — пераважна выхадцы з Міжземнамор’я і Карыбскага басейна, што прыводзіла да хваляванняў на глебе міжнацыянальнай варожасці.

У апошнія дзесяцігоддзі лонданскія ўлады распачалі высілкі па ліквідацыі ачага міжэтнічнай напружанасці ў Нотынг-Хіле. Ён быў добраўпарадкаваны і пераўтвораны ў рэспектабельны раён. Пра яго ранейшых жыхароў нагадвае штогадовы маляўнічы карнавал па ўзоры бразільскага.[1].

Зноскі

  1. У панядзелак у Лондане пачаўся фестываль, прысвечаны карыбскай культуры (Кантрабанда, 29 жніўня 2011 года)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Лондана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be