Нук
Нук (Ну́ўк, дацк.: Nuuk, грэнл.: Nuuk), або Го́тхаб (дацк.: Godthåb) — горад, адміністрацыйны цэнтр самакіруемай тэрыторыі Грэнландыя (у складзе Каралеўства Даніі), а таксама аднайменнага муніцыпалітэта Заходняй Грэнландыі. Да 1979 афіцыйна выкарыстоўвалася назва Готхаб.
Гісторыя
Горад заснаваны ў 1728 годзе нарвежскім місіянерам Хансам Эгедэ (Hans Egede), аднак паселішчы на яго месцы існавалі і да гэтага, самае старое з вядомых — 4 200 гадоў назад. З IX па XV стагоддзе ў той мясцовасці жылі скандынаўскія каланісты, якія пасля пакінулі паселішча. Там таксама было летняе месца сустрэчы эскімосаў, якія жылі ў той вобласці. Эгедэ прыбыў туды ў 1721 годзе з мэтай звароту ў хрысціянства 12 эскімоскіх сем’яў, якія жылі там. Ён даў гораду назву Готхаб (Godthåb), што ў перакладзе з дацкай мовы азначае «добрая надзея». З 1733 года тут былі місіянерамі Хернхуцкія браты, якія заснавалі місію Новы Хернхут. Сёння ў царкве размешчаны ўніверсітэт і мясцовы архіў. З 1979 года, калі была абвешчана аўтаномія Грэнландыі, горад афіцыйна носіць эскімоскае імя Нук, у тым ліку і на дацкай мове.
Клімат
Клімат субарктычны. З-за блізкасці Бафінава заліва і цёплага цячэння перапад тэмператур адносна невялікі. Большай часткай года стаіць мінусовая тэмпература, сярэдняя тэмпература найбольш халодных месяцаў −8 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня +6,5 °C.
Клімат Нука | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 12,9 | 13 | 13,4 | 13 | 18,3 | 21,5 | 26,3 | 22 | 22,8 | 18,9 | 16,3 | 13,2 | 26,3 |
Сярэдні максімум, °C | −5,5 | −6,2 | −5,3 | −0,9 | 3,6 | 8,2 | 10,9 | 9,9 | 6,5 | 1,9 | −1,2 | −3,3 | 1,6 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −8 | −9 | −8,1 | −3,7 | 0,6 | 4,1 | 6,5 | 6,3 | 3,7 | −0,3 | −3,4 | −6 | −1,4 |
Сярэдні мінімум, °C | −10,2 | −11,4 | −10,3 | −5,4 | −1,1 | 2,1 | 4,2 | 4,3 | 2,1 | −1,8 | −5,2 | −7,8 | −3,4 |
Абсалютны мінімум, °C | −32,5 | −28,5 | −27,5 | −20 | −15 | −4 | −3,1 | −2,5 | −6,5 | −16,6 | −23 | −22,8 | −32,5 |
Норма ападкаў, мм | 39 | 47 | 50 | 46 | 55 | 62 | 82 | 89 | 88 | 70 | 74 | 34 | 736 |
Тэмпература вады, °C | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 3 | 4 | 4 | 3 | 2 | 1 | 0 | 2 |
Крыніца: Надвор'е і Клімат, World Climate Guide |
Гарады-пабрацімы
- Вантаа, Фінляндыя
- Куксхафен, Ніжняя Саксонія, Германія
- Ольбарг, Данія
- Рэйк’явік, Ісландыя
- Ушуая, Аргенціна
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нук
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Іркуцкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.