Ольбарг
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ольбарг. О́льбарг(дацк.: Aalborg [ˈʌlb̥ɒːˀ]) — горад у Даніі, у цэнтры Паўночнай Ютландыі з насельніцтвам 104 885 чалавек (2012). Яго геаграфічнае становішча на Лім-фіёрдзе спрыяла таму, што ў Сярэднявеччы Ольбарг стаў важнай гаванню, а пазней — прамысловым цэнтрам. Сёння горад перажывае пераходны этап ад прамысловага горада, населенага рабочым класам, да навукаёмістага цэнтра. Гэтаму ў вялікай меры спрыяе Ольбаргскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1974 годзе. У Ольбаргу знаходзіцца ваенна-паветраная база і лютэранская епархія.
Гісторыя
Гісторыя Ольбарга пачалася больш за 1000 гадоў назад. Спачатку гэта было гандлёвае паселішча на Лім-фіёрдзе. Першая згадка Ольбарга пад яго пачатковай назвай Алабу сустракаецца на манеце, датаванай 1040 годам. Па-іншаму назву горада можна прачытаць як Алебу, прыблізны пераклад азначае «Населенае месца каля ручая».
У Сярэднявеччы Ольбарг квітнеў, ён стаў адным з найбуйнейшых гарадоў у Даніі. Дабрабыт горада яшчэ больш умацаваўся, калі ў 1516 годзе Ольбарг атрымаў манаполію на гандаль селядцом.
Ольбарг атрымаў прывілеі горада ў 1342 годзе, епархія ўтворана ў 1554 годзе.
Падчас нямецкай акупацыі Даніі ў 1940, у самым пачатку кампаніі аэрапорт у Ольбаргу быў захоплены нямецкімі дэсантнікамі. Лічыцца, што Ольбарг — першы горад у гісторыі, захоплены дэсантнымі войскамі.
Клімат
Клімат Ольбарга | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 3,1 | 3,1 | 6,8 | 12,3 | 16,2 | 19,1 | 21,8 | 21,5 | 17,7 | 12,4 | 7,9 | 3,8 | 12,1 |
Сярэдні мінімум, °C | −0,6 | −1,3 | 0,2 | 3,8 | 7,7 | 10,9 | 13,8 | 13,7 | 10,5 | 6,5 | 3,7 | 0,1 | 5,8 |
Норма ападкаў, мм | 32 | 28 | 21 | 22 | 27 | 33 | 45 | 36 | 34 | 40 | 35 | 32 | 385 |
Крыніца: weatheronline.uk |
Прамысловасць
У Ольбаргу развіты машынабудаўнічая (пераважна суднабудаванне і вытворчасць абсталявання для цэментнай прамысловасці), цэментная, рыбапераапрацоўчая, тэкстыльная і хімічная прамысловасці. Горад застаецца прамысловым і камерцыйным цэнтрам Даніі, які экспартуе збожжа, цэмент і рыбу, аднак шматлікія прадпрыемствы ў горадзе былі закрыты ў апошнія гады, або па прычыне банкруцтва, або з-за пераезду ў іншыя краіны.
У Ольбаргу дзейнічае De Danske Spritfabrikker’s («Дацкі спіртаперапрацоўчы завод») — найбуйнейшае ў свеце прадпрыемства, якое вырабляе моцны алкаголь — аквавіт, які пастаўляецца больш, чым у 140 краін свету.
Кампанія Aalborg Industries вырабляе ў Ольбаргу суднавыя паравыя катлы. У Ольбаргу размешчана вытворчасць лопасцяў для ветраэнергетычных установак кампаніі Siemens Wind Power A/S (раней Bonus A/S), уваходнай у склад Siemens AG.
Ольбарг таксама з’яўляецца цэнтрам тэлекамунікацыйнай прамысловасці. Да нядаўняга часу ў Ольбаргу размяшчалася адно з падраздзяленняў Siemens Mobile (цяпер — BenQ).
Гарады-пабрацімы
- — Алмерэ, Нідэрланды
- — Анціб, Францыя
- — Бюдэльсдорф, Германія
- — Эдынбург, Шатландыя, Вялікабрытанія
- — Фрэдрыкстад, Нарвегія
- — Фуглаф’ёрдур, Фарэрскія астравы
- — Голуэй, Ірландыя
- — Гдыня, Польшча
- — Хайфа, Ізраіль
- — Хэфэй, Кітай
- — Хусавік, Ісландыя
- — Інсбрук, Аўстрыя
- — Калінінград, Расія
- — Карлскуга, Швецыя
- — Ланкастэр, Англія, Вялікабрытанія
- — Нуўк, Грэнландыя
- — Пушкін, Расія
- — Расін, ЗША
- — Раперсвіль-Ёна, Швейцарыя
- — Рэндсбург, Германія
- — Рыга, Латвія
- — Рыйхімякі, Фінляндыя
- — Скорсбісун, Грэнландыя
- — Солванг(англ.) бел., ЗША
- — Тулча, Румынія
- — Варна, Балгарыя
- — Вільнюс, Літва
- — Вісмар, Германія
Зноскі
- ↑ FOLK1: Population 1 January, 1 April, 1 July and 1 October by region, sex, age, marital status, ancestry, country of origin and citizenship(англ.) (недаступная спасылка). Statistics Denmark. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2017. Праверана 2 мая 2011.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ольбарг
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.