Ньюкасл-эпон-Тайн
Нью́касл-эпо́н-Та́йн[1] (англ.: Newcastle upon Tyne [ˌnjuːkɑːsəl əˌpɒn ˈtaɪn]) скарочана Ньюка́сл ([njuːˈkæsəl]) — індустрыяльны горад на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Вялікабрытаніі, у Англіі, у графстве Тайн і Уір. Размешчаны ўздоўж паўночнага берага ракі Тайн, і ў мінулым быў адміністрацыйным цэнтрам графства Нартумберленд.
Горад быў заснаваны рымлянамі пад назвай Понс Эліус. Сярэднявечная назва горада была Novum Castellum super Tinam (лац.) («Ньюкасл на Тайне»).
Горад уваходзіць у дваццатку самых населеных пунктаў Англіі. Гарадская агламерацыя Тайнсайда, у якую акрамя Ньюкасла ўваходзяць горада Гейтсхед, Хебурн, Яраў, Норс Шылдс і Саус Шылдс знаходзіцца па ліку насельніцтва на шостым месцы ў Брытаніі[2].
Прамысловасць
Транспартны вузел, порт ракі Тайн, каля яе ўпадзення ў Паўночнае мора. З галін прамысловасці прадстаўлены суднабудаванне і суднарамонтная электратэхнічная прамысловасць, катла- і турбабудаванне, вытворчасць суднавых рухавікоў, горна-шахтавага і інш абсталявання.
Вядомыя асобы
- Арнольд Мак-Мілін (нар. 1941) — брытанскі філолаг-славіст, прафесар, папулярызатар беларускай літаратуры.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Напісанне Ньюкасл-эпон-Тайн у адпаведнасці з картай да арт. Вялікабрытанія. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Pointer, Graham, The UK’s Major Urban Areas at statistics.gov.uk, Retrieved on 2007-04-08
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ньюкасл-эпон-Тайн
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.