wd wp Пошук:

Нюрнберг

Нюрнберг (ням.: Nürnberg [ˈnʏɐ̯nbɛɐ̯k], бав.: Niamberg) — горад у Германіі, размешчаны ў цэнтральнай частцы Баварыі, на рацэ Пегніц. Нюрнберг з’яўляецца 2-м па колькасці насельніцтва горадам Баварыі (пасля Мюнхена) і 14-м па Германіі (503 673 чал. па даным на 2009 год). Найбуйнейшы эканамічны і культурны цэнтр Франконіі і яе неафіцыйная сталіца.

Нюрнберг утварае разам з гарадамі Фюрт і Эрланген трохвугольнік, які з’яўляецца асновай сярэднефранконскага рэгіёна і адным з 23 буйных баварскіх цэнтраў. Бліжэйшыя гарады (акрамя Фюрта і Эрлангена) — Інгальштат, каля 100 км на поўдзень, Рэгенсбург, каля 100 км усходней і Вюрцбург, каля 100 км на паўночны захад. Мюнхен знаходзіцца за 170 км на поўдзень, Штутгарт за 160 км на паўднёвы захад і Франкфурт-на-Майне за 186 км на паўночны ўсход.

Колькасць насельніцтва Нюрнберга перасягнула ў 1880 годзе рысу ў 100 000 жыхароў, дзякуючы чаму Нюрнберг перайшоў у катэгорыю буйных гарадоў, а ў 1910 годзе насельніцтва дасягнула 333 000 чалавек.

Рэгіён Нюрнберга з яго амаль двума мільёнамі насельніцтва, 10 000 квадратнымі кіламетрамі плошчы і ўнёскам у валавы нацыянальны прадукт у памеры 50 мільярдаў еўра адносіцца да эканамічна наймацнейшых рэгіёнаў Германіі.

Гісторыя

Гл. таксама: Нюрнбергскі працэс Адукацыя ——–

Вядомыя асобы

Галерэя

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be