Рэгенсбург
Рэ́генсбург[3] (ням.: Regensburg) — горад на поўдні Германіі, у зямлі Баварыя, на рацэ Дунай пры ўпадзенні ракі Рэген. Насельніцтва ў 2007 годзе складала каля 131 тыс. жыхароў.
Гісторыя
Горад узнік з рымскага ваеннага ўмацавання.
Насельніцтва
- 2000 год — каля 125 тыс. чал.[3]
- 2007 год — каля 135 тыс. чал.
Гаспадарка
Прамысловасць: машынабудаванне, тэкстыльная, харчасмакавая, паліграфічная, будаўнічых матэрыялаў. Пачатковы пункт суднаходства на рацэ Дунай, вузел чыгунак і аўтамабільных дарогдарог.
Навука і культура
Універсітэт. Гарадскі музей, мастацкая галерэя, палацавы музей Турн і Таксіс.
Славутасці
Архітэктурныя помнікі VIII—XVII стагоддзяў: раманскія цэрквы Эмерамскірхе (8—13 ст.), Якабскірхе (1150—1200) і Старая капэла (1002), гатычныя сабор Санкт-Петэр (каля 1250—1525) і Старая ратуша (1356), рэнесансавыя і барочныя цэрквы і інш.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Альбрэхт Альтдорфер (1480—1538) — мастак
- Павел Свірыд (1888—1948) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст. Памёр у Рэгенсбургу.
- Георг Фрыдрых Цыбланд (1800—1873) — архітэктар
Гарады-пабрацімы
- Абердын (англ.: Aberdeen), Шатландыя (з 1955)
- Брыксен (італ.: Brixen), Італія (з 1969)
- Адэса, Украіна (з 1990)
- Пльзень (чэшск.: Plzeň), Чэхія (з 1993)
- Тэмпэ (англ.: Tempe), Арызона, ЗША (з 1981)
- Клермон-Феран (фр.: Clermont-Ferrand), Францыя (з 1969)
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnis — Federal Statistical Office. Праверана 3 сакавіка 2020.
- ↑ https://www.destatis.de/DE/Themen/Laender-Regionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/04-kreise.html
- 1 2 БелЭн, 2001
Літаратура
- Рэгенсбург // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 547. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
Планы горада
- http://stadtplan.regensburg.de Архівавана 5 красавіка 2008. — планы горада, сучасныя і XIX стагоддзя
- http://www.museen.regensburg.de/museen/lageplan_museen.html Архівавана 14 сакавіка 2009. — план цэнтра горада ў фармаце pdf.
Даведнікі
- Славутасці Рэгенсбурга Архівавана 3 снежня 2011. (ням.) на афіцыйным сайце горада http://www.regensburg.de
- Славутасці Рэгенсбурга: Альтштат з усходу на захад і з захаду на ўсход(недаступная спасылка) (ням.)
- Шпацыр па Рэгенсбургу на рускай мове(руск.)
- Экскурсія па Валхале — 9 км ад Рэгенсбурга — на рускай мове(руск.)
- Жыхары Рэгенсбурга вырашылі забараніць будаўніцтва сонечнай электра-станцыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.