wd wp Пошук:

Ніжнятошчыцкі сельсавет

Ніжнято́шчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ніжняя Тошчыца.

Гісторыя

Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Верхнятошчыцкага сельсавета[1].

23 снежня 2009 года цэнтр Верхнятошчыцкага сельсавета перанесены ў вёску Ніжняя Тошчыца, сельсавет перайменаваны ў Ніжнятошчыцкі[2]. 19 кастрычніка 2011 года скасавана вёска Партолеўка[3]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навабыхаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 917 чалавек[5], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: пасёлкі Заводчык, Калінін, Леніна, Рабочы, вёскі Верхняя Тошчыца, Віляхаўка, Вішанька, Вялікі Лес, Істопкі, Красны Бераг, Ліпа, Малінаўка, Міхалёўка, Ніжняя Тошчыца, Первае Мая, Сінеж і Тошчыца.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Решение Быховского районного Совета депутатов от 19 октября 2011 г. № 12-5 Об упразднении сельского населенного пункта Портолевка Нижнетощицкого сельсовета
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Быхаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be