Ніжні Ноўгарад
Не блытаць з Вялікім Ноўгарадам. Ніжні Ноўгарад (руск.: Нижний Новгород; з 1932 да 1990 — Горкі, руск.: Горький) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 1 255,2 тыс. чалавек (2011, 5-е месца ў Расіі). Заснаваны ў 1221 годзе. Прамысловы, палітычны і адміністрацыйны цэнтр Прыволжскай федэральнай акругі. Размешчаны па берагах ракі Акі, у месцы яе ўпадзення ў Волгу, у цэнтры Рускай раўніны.
Гісторыя
Сядзіба князёў
Заснаваны вялікім князем Юрыем Усеваладавічам у 1221 годзе на сутоку рэк — Волгі і Акі. У 1350 годзе ў Ніжні Ноўгарад была перанесена сталіца Уладзіміра-Суздальскага княства. Вялікі князь Дзмітрый Канстанцінавіч (1323—1383) намагаўся зрабіць сваю сталіцу канкурэнтам Маскве і пабудаваў каменную крэпасць і некалькі цэркваў.
Наймацнейшая крэпасць Маскоўскага княства
Пасля далучання да Маскоўскага княства ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозвішча Шуйскія і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале рускай дзяржавы (Васіль Шуйскі). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся як моцны апорны пункт у вайне з Казанскім ханствам. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых крэпасцяў у Расіі, быў пабудаваны ў 1508—1511 гадах пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара. Крэпасць здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.
У 1612 годзе «народнае апалчэнне» пад кіраўніцтвам мясцовага купца Кузьмы Мініна і князя Дзмітрыя Пажарскага разбіла і выгнала з Масквы польска-літоўскія войскі. Галоўная плошча горада перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі крэпасці.
У наступным стагоддзі горад служыў важным гандлёвым цэнтрам,. У 17 і 18 стагоддзях атрымаў развіццё адмысловы стыль у іконапісе і архітэктуры — Строганаўскі стыль.
Гандлёвы цэнтр
У 1817 годзе ў Ніжні Ноўгарад быў перанесены Макар’еўскі кірмаш, які пачаў прыцягваць мільёны наведнікаў штогод. У сярэдзіне 19 стагоддзя Ніжні Ноўгарад лічыўся гандлёвай сталіцай Расійскай імперыі. Развіваліся і іншыя галіны эканомікі, і напачатку 20 стагоддзя горад быў адным з эканамічных цэнтраў краіны. У 1909-17 гадах выдавалася газета «Казьма Мінін».
Пісьменнік Максім Горкі нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1868 годзе. Яшчэ пры яго жыцці ўлады перайменавалі горад у Горкі, пасля вяртання пісьменніка ў СССР у 1932 годзе. Гістарычная назва была вернутая ў 1991 годзе.
У часы СССР горад быў закрыты для наведвання для забеспячэння сакрэтных ваенных распрацовак, якія вяліся на ніжагародскіх прадпрыемствах. Фізік і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Андрэй Сахараў быў сасланы ў Горкі да 1986 года.
Прамысловасць
Аўтамабілебудаванне.
Адукацыя
Транспарт
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Мікалай Мікалаевіч Багалюбаў — савецкі матэматык і фізік-тэарэтык
- Юрый Міхайлавіч Багданаў
- Максім Адамавіч Багдановіч — беларускі паэт, перакладчык
- М. А. Балакіраў (1836—1910) — рускі кампазітар, піяніст, дырыжор, кіраўнік «Магутнай купкі»
- Наталля Міхайлаўна Вадзянава — расійская супермадэль, актрыса і філантроп
- Васіль Паўлавіч Васільеў — рускі вучоны-сінолаг
- Максім Горкі — расійскі пісьменнік
- Юрый Аляксандравіч Іваноў (нар. 1931) — беларускі інжынер-будаўнік.
- Іван Пятровіч Кулібін — расійскі механік-самавучка і вынаходнік
- Канстанцін Іванавіч Лосеў (нар. 1933) — беларускі артыст оперы і аперэты (барытон).
- Мікалай Арцем’евіч Маер (1932—2012) — беларускі хімік. Доктар хімічных навук (1976), прафесар (1989).
- Ірына Алегаўна Сітнікава (нар. 1945) — беларускі архітэктар.
- Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч (нар. 1926) — беларускі музыказнавец, педагог.
- Валянціна Анатольеўна Цяплова — беларускі гісторык, педагог
Зноскі
- ↑ Федеральная служба государственной регистрации, кадастра и картографии. Доклад О состоянии и использовании земель Нижегородской области в 2010 году. Приложение 10. стр. 136
- 1 2 Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2015 года
- ↑ Генеральный план города Нижнего Новгорода. Пояснительная записка стр. 4
Літаратура
Ніжні Ноўгарад на Вікісховішчы |
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.