wd wp Пошук:

Ніневія

Ніне́вія, Нініва (акад.: Ninwe; іўр.: נינוה, Nīnewē; грэч.: Νινευη; лац.: Nineve; араб. نينوى‎‎, Naīnuwa) — найстаражытнейшы горад Асірыі на левым беразе ракі Тыгр.

Вядзе сваю гісторыю з 5 тыс. да н.э., у 2-ой пал. 3 тыс. да н.э. стала адным з галоўных палітычных і рэлігійных цэнтраў Асірыі. У часы панавання Ашурбаніпала (7 ст. да н.э.) — сталічны горад Асірыйскай дзяржавы і важнейшы гандлёвы пункт на перакрыжаванні дарог з поўначы на поўдзень і ад Міжземнага мора да Персідскага заліва. Менавіта тады ў горадзе быў пабудаваны багаты царскі палац і заснавана вялікая бібліятэка, якая налічвала 30 тыс. гліняных таблічак, пакрытых клінапісам. Гарадскія ўмацаванні Ніневіі былі адной з найстарэйшых (існавала з ~2000 да н.э.) і найбуйнейшых крэпасцей старажытнага свету — перыметр абарончага абводу перасягаў 80 км, сцяна дасягала 36 м вышыні і 9 м таўшчыні, існавалі 1500 вежаў[1].

У 612 да н.э. Ніневія была захоплена, а ў 607 разбурана персідскім царом Кіяксарам і вавілонскім царом Набапаласарам і ў далейшым ужо не аднаўлялася.[2]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911. Т.10, С.680.
  2. Скарына Ф. Творы:… С. 154.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be