wd wp Пошук:

Ніш

Ніш (серб. Ниш) — горад у Сербіі, сталіца адміністрацыйнага рэгіёна Нішава.

Насельніцтва 183 164 чалавек (2011), разам з прыгарадамі — 260 273 жыхары. Ніш размешчаны на паўднёвы ўсход ад Бялграда, на рацэ Нішава. Тут сходзяцца асноўныя транспартныя шляхі з Цэнтральнай Еўропы ў Грэцыю і Турцыю. На працягу стагоддзяў Ніш быў адміністрацыйным, гандлёвым і ваенным цэнтрам. У раёне сучаснага Нішу, у старажытным горадзе Наісе (лац.: Naissus, грэч.: Ναϊσσός) нарадзіліся Канстанцін Вялікі і Канстанцы III. У свой час Нішам валодалі розныя народы: дарданцы, фракійцы, ілірыйцы, кельты, рымляне, гуны, авары, а пасля і візантыйцы, сербы, балгары і туркі.

Сучасны Ніш — буйны гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтр на паўднёвым усходзе Сербіі.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

На тэрыторыі Нішу людзі жылі з эпохі сярэдняга палеаліту (100 000—30 000 да н.э.). Назву гораду, хутчэй за ўсё, надалі кельты.

Рымляне захапілі горад у I стагоддзі да н.э., і Наіс (сучасны Ніш) стаў цэнтрам правінцыі Верхняя Мёзія. У верасні 268 года н.э. рымская армія сутыкнулася з готамі ў крывавай бітве пад Наісам. Перамога ў ёй забяспечыла існаванне Заходняй Рымскай імперыі на наступныя два стагоддзі. А ў 271 (або ў 273) годзе ў Наісе нарадзіўся будучы імператар Канстанцін Вялікі.

У V стагоддзі горад неаднаразова цярпеў ад нападу гунаў, якія, ў рэшце рэшт, разбурылі яго.

Сярэднявечча

У VI—VII стагоддзях на горад восем разоў нападалі славяне, і ў 615 годзе захапілі яго. У 803 годзе горад захапіў балгарскі хан Крум. У 1018 годзе Візантыя вярнула сабе горад. Балгарыя зноў стала валодаць горадам з 1190 года. У 1386 і 1427 гадах горад быў разрабаваны і разбураны туркамі. У 1443 годзе горадам завалодаў сербскі дэспат Георгій Бранкавіч: хрысціянскае войска на чале з ім і венгерскім ваяводам Янашам Хуньядзі адкінула турак да Сафіі.

Асманская імперыя

Але ўжо ў 1448 годзе Ніш быў захоплены асманамі. Падчас Вялікай турэцкай вайны ў верасні 1689 года горад здолелі захапіць аўстрыйцы, але ўжо праз года яны былі вымушаны капітуляваць і зноў здаць яго туркам.

У 1737 годзе туркі пабудавалі Нішскую крэпасць.

У складзе Сербіі і Югаславіі

Паводле сцверджанняў балгарскіх гісторыкаў, да 1878 года большую частку насельніцтва складалі балгары[1]. Але ў выніку Сан-Стэфанскага міру Ніш быў далучаны да Сербіі. у наступныя дзесяцігоддзі большасць балгараў пакінула горад, а ў сувязі з урбанізацыяй XX стагоддзя ў горад перасяліліся тысячы сербскіх сялян.

14 кастрычніка 1944 года горад быў вызвалены ад нацысцкіх акупантаў.

У 1996 годзе жыхары Ніша першымі паўсталі супраць рэжыму Слабадана Мілошавіча. Падчас вайны ў Югаславіі, 7 мая 1999 года, горад бамбардзіраваўся авіяцыяй NATO.

Славутасці

Вядомыя асобы

Галерэя

Зноскі

  1. Герчев, Христо. Сръбски свидетелства върху българите в Моравско (болг.). — София, 1921.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be