Онушкіс
О́нушкіс[1] (літ.: Onuškis, традыцыйная беларуская назва — Ганусішкі) — мястэчка ў Тракайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Онушкіскай сянюніі. Размешчана на беразе Онушкіскага возера[lt], за 30 км на паўднёвы захад ад Тракая. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Ганусішкі датуецца 1503 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1511 годзе ў Ганусішках збудавалі першы касцёл. У 1524 годзе тут заснавалі мястэчка.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
У XIX ст. у Ганусішках працавалі школа, вінакурня і млын.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1879 год — 197 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 519 чал.
Славутасці
- Касцёл Святых Апосталаў Піліпа і Якуба (1829)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Wejssenhof J. Hanuszyszki // Słownik geograficzny… T. III. — Warszawa, 1882. S. 31.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Онушкіс
Катэгорыя·Населеныя пункты Тракайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.