Опава
О́пава (чэшск.: Opava, польск.: Opawa), раней таксама Тропау (ням.: Troppau) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Мараўскасілезскага краю, на рацэ Опаве (прыток Одры), адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
Насельніцтва 59,4 тыс. жыхароў (2006). Плошча 90,6 км ².
Гісторыя
Опава заснавана ў 1224. З’яўлялася цэнтрам Опаўскага княства (з 1348 пад уладай чэшскага караля) і сталіцай чэшскай Сілезіі. У 1820 тут меў месца Трапаўскі кангрэс. Жыхары старажытнага паселішча (X ст), які стаяў на рацэ Опава, хутка ацанілі ўсю геаграфічную прывабнасць гэтых месцаў, што знаходзяцца на шляху ад Балтыйскага да Адрыятычнага мора. Пазней тут узнік буйны гандлёвы цэнтр, названы ў гонар ракі-карміцелькі — Опава, а таксама з’явіліся гандлёвыя двары, склады, купецкія асабнякі.
Эканоміка
У Опаве развіты машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, у тым ліку цукровая, і тэкстыльная прамысловасці.
Адукацыя
У горадзе размешчаны Універсітэт Сілезіі Чэшскай Акадэміі Навук.
Славутасці
- Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў гатычным стылі (XIV ст.)
- Касцёл Св. Вацлава
- мінарыцкі кляштар (засн. у XIII ст.)
- сярэднявечная базіліка
- Дзіцячая (піянерская) чыгунка
Гарады—пабрацімы
Зноскі
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Горад Опава з’яўляецца горадам-пабрацімам гарады Камышына ў Расіі. У горадзе Камышыне дагэтуль ёсць гасцініца, названая ў гонар горада Опава. У Опаве таксама была гасцініца з назвай «Камышын», але цяпер пра гэта нічога не вядома.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Опава
- Opava web Архівавана 6 лістапада 2005. (cs, en, pl, de)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1224 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.