Ошава
Ошава (англ.: Oshawa) — горад у Канадзе, размешчаны ў правінцыі Антарыа на беразе возера Антарыа, прыкладна каля 60 км на ўсход ад Таронта.
Ошава ў 2011 годзе была прызнана «аўтамабільнай сталіцай Канады»[1], раней падзяляючы гэты тытул з горадам Уінсар. Аўтамабільная прамысловасць, у прыватнасці, грунтуецца на канадскім падраздзяленні кампаніі General Motors, якое знаходзіцца ў авангардзе мясцовай эканомікі.
Гісторыя
Гісторыкі лічаць, што вобласць, якую на сёння займае Ошава, з’яўлялася перавалачным пунктам для гандлю мяхамі. Мяхі грузіліся на каноэ індзейцамі ў гавані Ошава і транспартаваліся ў розныя індзейскія гандлёвыя кропкі, размешчаных на захадзе ў вусце ракі. Каля 1760 года французы пабудавалі гандлёвы пост недалёка ад гавані, які аднак пазней быў у заняпадзе, але яго руіны далі прытулак першым імігрантам з Еўропы.
У канцы XVIII стагоддзя мясцовы жыхар, Роджэр Конант, пачаў экспартаваць ласось у ЗША. Яго поспех у гэтай справе прыцягнуў далейшую міграцыі ў рэгіён. Вялікая колькасць імігрантаў былі лаялістамі Брытанскай імперыі, якія з’ехалі з незалежнай ЗША, каб жыць пад брытанскім панаваннем. Пазнейная павялічылася ірландскія і франка-канадская іміграцыя, пасля чаго пачаўся працэс індустрыялізацыі гораду. Статус горада быў атрыманы ў 1857 годзе.
Эканоміка
Асноўнай галіной эканомікі Ошава заўсёды з’яўлялася аўтамабілебудаванне, у якім асаблівае месца займае канадскае падраздзяленне General Motors. З часу заснавання буйных зборачных заводаў кампаніяй McLaughlin Carriage Company у 1876 годзе, яны, таксама як і штаб-кватэра GMC, дагэтуль размяшчаюцца ў межах горада.
У Ошаве таксама было заснавана конегадоўчае прадпрыемства Windfields Farm, дзе нарадзіўся від вядомага канадскага рысаку Паўночны Танцор.
Вядомыя асобы
- Антон Маркевіч (1925—2009) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе. У 1965 годзе дабіўся, каб бел-чырвона-белы сцяг уздымаўся штогод 25 сакавіка перад гарадской ратушай Ошавы побач з канадскім.
Зноскі
- ↑ Macaluso, Grace (February 7, 2012). «Oshawa automotive capital of Canada» Архівавана 11 сакавіка 2012.. Windsor Star online.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ошава
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.