wd wp Пошук:

Паала

Паала[2] (мальт.: Paola, таксама Pawla і Paula), таксама Рахал Гдыд (мальт.: Raħal Ġdid — «Новы горад») — горад на Мальце. Уваходзіць у склад акругі Унутраная Гавань Паўднёва-Усходняга рэгіёна. Размешчаны на паўднёва-ўсходняй частцы вострава Мальта, на поўдзень ад Ла-Валеты, каля горада Таршын.

Гісторыя

Заснаваны ў 1626 годзе рыцарамі Мальтыйскага ордэна і названы ў гонар вялікага магістра ордэна(руск.) бел. Антуана дэ Поля(англ.) бел.. Аж да канца XIX стагоддзя Паала ўяўляў сабой малаважнае паселішча, але затым разросся, стаўшы месцам пражывання для шматлікіх рабочых марскіх верфяў, пабудаваных недалёка ад яго.

Спорт

Вельмі папулярны на Мальце мясцовы футбольны клуб Хіберніянс Паала, адзін з вядучых у краіне. «Хіберніянс Паала» з’яўляюцца 15-разовым чэмпіёнамі Мальты. Пабудаваны тут клубны стадыён «Хіберніянс футбол граўнд» з’яўляецца другім па велічыні на Мальце і ўмяшчае да 8 тысяч чалавек.

Славутасці

Зноскі

  1. http://www.webcitation.org/6ZSEwl5UZ
  2. Напісанне Паала згодна з картай да арт. Мальта. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be