Пабайскас
Паба́йскас[1] (літ.: Pabaiskas, традыцыйная беларуская назва — Пабойск) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Пабайскаскай сянюніі. Размешчана на рацэ Жырная, за 6 км на поўдзень ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 234 чалавекі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Пабойск датуецца 1 верасня 1435 года, калі тут адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта Кейстутавіча і Свідрыгайлы Альгердавіча. У гэты час ён уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1436 годзе ў Пабойску быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пабойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.
На 1859 год у Пабойску было 12 будынкаў.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пабойск апынуўся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1859 год — 129 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 234 чал.
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1836)
- Помнік на месцы бітвы пад Вількамірам
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Pobojsk // Słownik geograficzny… T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 344.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пабайскас
- Пабойск на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Укмяргскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.