Пагегей
Пагеге́й (літ.: Pagėgiai, традыцыйная беларуская назва — Паге́гі) — горад у заходняй Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пагегейскага самакіравання Таўрагскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Малая Літва. Назва горада азначае «На Геге» і пайшла ад таго, што праз горад некалі цякла рака Гегі.
Геаграфія
Горад знаходзіцца ў 30 км ад Таўраге. Праз Пагегей праходзіць чыгуначная лінія Савецк—Рыга і Пагегей—Клайпеда.
Гісторыя
Пасля Версальскага дагавора, які быў падпісаны ў студзені 1920 года, частка Мемельскай зямлі, якая размяшчалася на поўнач ад Нёмана, была адабрана ў Германіі.
Прускія землі, якія болей не належалі Германіі былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку (Kreis Pogegen), у якой Пагегей стаў сталіцай. Гэта тэрыторыя кантралявалася французскімі ваеннымі.
Пасля Клайпедскай правакацыі Літва атрымала гэтыя землі ў 1923 годзе і іх назва была зменена на Pagėgiai Apskritis (Пагегейскі павет). 22 сакавіка 1939 года, гэта тэрыторыя, разам з Клайпедай, была вернута Германіі, і зноў змяніла назву на «Landkreis Pogegen».
Пасля Другой Сусветнай вайны Пагегей быў падараваны Літоўскай ССР. У выніку рэформы муніцыпальнага кіравання ў 2000 годзе, Пагегей стаў цэнтрам раёна.
На гербе горада намалявана птушка з ключом, што сімвалізуе блізкасць дзяржаўнай мяжы з Расіяй. У Пагегеі знаходзіцца ваенная частка памежнай літоўскай аховы.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пагегей
Катэгорыя·Населеныя пункты Пагегейскага самакіравання Катэгорыя·Населеныя пункты Таўрагскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.