Паданг-Панджанг
Паданг-Панджанг (індан.: Padang Panjang) — горад у Інданезіі, уваходзіць у склад правінцыі Заходняя Суматра. Тэрыторыя горада выдзелена ў самастойную адміністрацыйную адзінку — муніцыпалітэт.
Геаграфічнае палажэнне
Горад знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі, на захадзе вострава Суматра, паблізу ад вулканаў Сінгаланг, Тандыкат і Мерапі. Абсалютная вышыня — 943 метра над узроўнем мора[1].
Паданг-Панджанг размешчаны на адлегласці прыблізна 45 кіламетраў на поўнач-паўночны ўсход (NNE) ад Паданга, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя муніцыпалітэта Паданг-Панджанг падзяляецца на два раёны (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 16 сельскіх паселішчаў (kelurahan). Агульная плошча муніцыпалітэта — 23 км².
Насельніцтва
Паводле дадзеных афіцыйнага перапісу 2010 года, насельніцтва складала 44787 чалавек[2]. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах:
1990 | 2000 | 2005 | 2010 | 2012 |
---|---|---|---|---|
32 104 | 39 399 | 39 694 | 44 787 | 45 794[3] |
Зноскі
- ↑ Padangpanjang, Indonesia Page(англ.) . Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 13 снежня 2012.
- ↑ Padang Panjang(англ.) (недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 13 снежня 2012.
- ↑ разліковая
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.