Падстарынскі сельсавет
Падстары́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Падстарынь.
Колькасць двароў — 564, колькасць жыхароў — 1295.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Кушняроўскага сельсавета[1].
16 лютага 1987 года цэнтр Кушняроўскага сельсавета перанесены ў вёску Падстарынь, сельсавет перайменаваны ў Падстарынскі[2]. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яглевіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1557 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы[5].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Падстарынь, вёскі Азярцо, Боркі, Кушняры, Руда, Сенькавічы і Халап’я.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1987 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.