wd wp Пошук:

Пала-Альта

Пала-Альта (англ.: і ісп.: Palo Alto, вымаўляецца [ˌpæloʊˈæltoʊ]) — горад у акрузе Санта-Клара, штат Каліфорнія, ЗША. Назва паходзіць ад іспанскіх слоў ісп.: palo: «палка» (або «pole» — «дрэва») і ісп.: alto: «высокі».

Пала-Альта з’яўляецца гістарычным цэнтрам амерыканскай Крэмніевай даліны. Часам яго завуць неафіцыйнай сталіцай даліны. Да Пала-Альта прылягае кампус Стэнфардскага ўніверсітэта, які лічыцца самастойнай адміністрацыйнай тэрыторыяй.

Пала-Альта з’яўляецца месцам нараджэння і штаб-кватэрай шматлікіх знакамітых кампаній, у тым ліку Hewlett-Packard, Xerox, Apple, Facebook, VMware і Tesla Motors. Тут знаходзіцца акадэмічнае выдавецтва Annual Reviews.

Каля дома 218 па вуліцы Чэнінг размешчаны памятны знак: там знаходзілася лабараторыя Федэральнай Тэлеграфнай Кампаніі, у якой працаваў знакаміты амерыканскі інжынер Лі дэ Форэст — вынаходнік трыёда (электроннай вакуумнай лямпы, якая выкарыстоўваецца як узмацняльнік сігналу).

Гарады-пабрацімы

Пала Альта мае шэсць гарадоў-пабрацімаў[2]:

Вядомыя асобы

  • Джэймс Франка (нар. 1978) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, мастак.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 лістапада 2018.
  2. Celebrating the Sister Cities of Palo Alto. Palo Alto Online News, 6 сакавіка 2012 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be