Палу (Сулавесі)
Па́лу (індан.: Palu) — горад, адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Цэнтральны Сулавесі. Насельніцтва (2010 г.) - 314 812 чал.
Геаграфія
Горад Палу месціцца на беразе вузкага аднайменнага заліва на невысокім вулканічным плато. Найвышэйшы пункт горада - 118 м. Клімат экватарыяльны. Навакольная даліна — адзін з самых засушлівых раёнаў Інданезіі.
Гісторыя
Палу вядомы з дакументаў XVII - XVIII стст. як порт, праз які бугі і макасарцы гандлявалі прыбярэжнымі таварамі з галандцамі. У пачатку XX ст. быў уключаны ў склад каланіяльных валоданняў Нідэрландаў. Падчас II Сусветнай вайны выкарыстоўваўся японскімі акупантамі як адміністрацыйны цэнтр паўночна-заходняга ўзбярэжжа Сулавесі. У 1950 г. далучаны да Інданезіі. У 1964 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Цэнтральны Сулавесі. У 1978 г. атрымаў статус горада.
У 2004 г. пацярпеў ад моцнага землятруса.
29 верасня 2018 г. прыбярэжная частка і аэрапорт пацярпелі ад моцнага землятрусу і цунамі. Загнула не меней за 384 чал.[1]
Эканоміка
Горад Палу — важны транспартны цэнтр Цэнтральнага Сулавесі. Порт Палу звязаны паромнай пераправай з Калімантанам. Працуе аэрапорт. Каля Палу заснавана асобая эканамічная зона (1520 га), на тэрыторыі якой існуюць падатковыя палёгкі для прамысловых прадпрыемстваў.
Зноскі
- ↑ У Інданэзіі адбыліся землятрус і цунамі. Загінулі больш 380 чалавек, разбураны хаты і аэрапорт Архівавана 29 верасня 2018.
Спасылкі
- Афіцыйная старонка Архівавана 22 ліпеня 2014.
- Інвестары прыглядаюцца да спецыяльнай эканамічнай зоны Палу
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.