Пан-дэ-Асукар
Пан-дэ-Асукар (ісп.: Pan de Azúcar) — горад на поўдні Уругвая ў паўднёва-заходняй частцы дэпартаменту Мальданада, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта
Геаграфія
Размешчаны прыкладна ў 34 км да захаду ад горада Мальданада на рацэ Пан-дэ-Асукар. Назва паходзіць ад назвы гары Пан-дэ-Асукар — другой па вышыні кропкі Уругвая (501 м), якая размешчана на захад ад горада.
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў кастрычніку 1874 года Феліксам дэ Лісарса.
Муніцыпалітэт
Кіраўніком гарадской адміністрацыі з’яўляецца Мігель Плада.
Насельніцтва
Насельніцтва горада паводле перапісу 2011 года складае 6597 чалавек[1].
Год | Насельніцтва |
---|---|
1908 | 3409 |
1963 | 4190 |
1975 | 5125 |
1985 | 5513 |
1996 | 6532 |
2004 | 7098 |
2011 | 6597 |
Крыніца: Instituto Nacional de Estadística de Uruguay[2]
Зноскі
- ↑ Censos 2011 Cuadros Maldonado (нявызн.) (недаступная спасылка). INE (17 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 25 August 2012.
- ↑ Statistics of urban localities (1908–2004) (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). INE (17 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 8 September 2012.
Спасылкі
- План горада Пан-дэ-Асукар Архівавана 24 верасня 2015.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.