Панізоўе (сяло)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Панізоўе. Панізоўе (руск.: Понизовье) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы вобласці за 36 км на поўнач ад раённага цэнтра, на левым беразе ракі Каспля, за 26 км на захад ад Дзямідава і ў 10 км на ўсход ад мяжы з Беларуссю. Насельніцтва — 959 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Панізоўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Да 1924 сяло ў складзе Сілуянаўскай воласці Парэцкага павета Смаленскай губерні. У 1924—1929 гадах — адміністрацыйны цэнтр Панізоўскай воласці Дзямідаўскага павета. У 1929—1930, 1935—1961 гадах — цэнтр аднайменнага раёна. З 1961 года ў складзе Руднянскага раёна
Эканоміка
Сярэдняя школа, бальніца, бібліятэка, малочны завод.
Славутасці
- Скульптура на брацкай магіле 588 воінаў і партызан Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг.
- Гарадзішча
- Плодагадавальнік «Смаленскія саджанцы» адзіны гадавальнік, у якім прадаюць толькі мясцовы пасадачны матэрыял.
- Панізоўе размешчана на левым беразе р. Каспля. Рака была часткай шляху «з вараг у грэкі».
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.