Дзямідаў (горад)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзямідаў.
Дзямідаў (руск.: Демидов), да 1918 года называўся Парэчча (руск.: Поречье) — горад (з 1776 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 8,09 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1499 годзе. Размешчаны на рацэ Каспля (басейн Заходняй Дзвіны), каля яе ўпадзення ў раку Габза, за 92 км на ад Смаленска.
Гісторыя
- 1499: першы пісьмовы ўспамін пра Парэчча, цэнтр воласці ў Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1514: горад захоплены Масковіяй.
- 1611: вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, у Смаленскім павеце Смаленскага ваяводства.
- 1654: Парэчча зноў трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы.
- 1776: горад, цэнтр павета Смаленскай губерні.
- 1918: горад увайшоў ў склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1919:
- 1 студзеня: адпаведна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі — у складзе Беларускай ССР, цэнтр Парэцкага павета Смаленскага раёна.[3]
- 16 студзеня: бальшавікі адабралі горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
- 1921: у горадзе быў расстраляны шавец Ігнат Курмель за заяву, што ён спадзяецца дажыць да таго часу, калі яго родны горад Парэчча скіне з сябе чужацкую назву — Дзямідаў.[2]
- 13 ліпеня 1941 — 22 верасня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Эканоміка
Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Памятныя мясціны
- Царква Дабравешчання Прасв. Багародзіцы.
- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы.
- Успенская царква.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Лізавета Мікалаеўна Вадавозава — расійская дзіцячая пісьменніца.
- Юрый Нікулін (1921—1997) — савецкі акцёр цырка і кіно.
- Вадзім Аляксандравіч Папоў (нар. 1940) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Уладзіслаў Пятровіч Уласаў (1929—2020) — беларускі акцёр тэатра лялек.
- Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін (1922—1993) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1952), дацэнт (1954).
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- 1 2 Парэцкае (Дзямідаўскае) паўстаньне. Жыгалаўшчына // Віцьбіч, Ю. Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі / Юрка Віцьбіч. — Вільня: Gudas, 2007. — 308 с.
- ↑ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзямідаў (горад)
Катэгорыя·Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.