wd wp Пошук:

Партызанскі раён (Мінск)

Адміністрацыя Партызанскага раёна па адрасе вул. Захарава, 53

Партызанскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ва ўсходняй частцы горада. Створаны ў 1978. Плошча: 22 км² (пачынаючы з 26 сакавіка 2012 г. у склад Партызанскага раёна г. Мінска з тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці былі ўключаны зямельныя ўчасткі юрыдычных, фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў агульнай плошчай 4095,0812 г. (гл. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2012 г. № 141). Насельніцтва: 95 тыс. чалавек, беларусаў — 76 %.

Эканоміка

Плошча Перамогі, мяжа Партызанскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска

Адзін з двух самых прамыслова развітых раёнаў горада. Яго доля ў агульным аб’ёме выпуску прамысловай прадукцыі перавышае 20 %. Буйнейшыя прадпрыемствы: Мінскі трактарны завод, Мінскі маторны завод, Белкамунмаш, Электратэхнічны завод, Слодыч.

Адукацыя і культура

На тэрыторыі раёна размешчаны Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Вуліцы

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Мінска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be