Пелішчанскі сельсавет
Пе́лішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Пелішча.
Гісторыя
Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года неўзабаве пасля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэння Брэсцкай вобласці. На момант утварэння ў склад сельсавета ўваходзіла 16 паселішчаў, працавалі калгас, маслазавод, 7-гадовая школа, 3 пачатковыя школы, 3 ветраныя млыны. 30 ліпеня 1966 года ў склад адноўленага Жабінкаўскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Багдзюкі, Дзяменічы, Лясоты і Падлессе)[2].
Склад
Пелішчанскі сельсавет уключае 12 населеных пунктаў:
- Беразнякі — вёска.
- Індычы — вёска.
- Пелішча — аграгарадок.
- Падбрадзяны 1 — вёска.
- Падбрадзяны 2 — вёска.
- Пруска Велівейская — вёска.
- Рані — вёска.
- Седруж — вёска.
- Сосны — вёска.
- Стралі — вёска.
- Шчэрбава — вёска.
- Якубовічы — вёска.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1867 чалавек[3], з іх 68,9 % — беларусы, 11,3 % — украінцы, 10,3 % — палякі, 7,6 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Сельвыканкамы Камянецкага раёна
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 7, 75.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Камянецкі райвыканкам Архівавана 25 ліпеня 2013.
- Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь Архівавана 17 сакавіка 2012.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Камянецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.