wd wp Пошук:

Плоскаўскі сельсавет (Талачынскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плоскаўскі сельсавет. Пло́скаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Плоскае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Плоскаўскі (Плоскі) сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навасельскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бяздзелічы, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Сельцы, Сухачэва, Сухачэва (Бук) і Чарнаручча) сельсаветаў[1]. 13 ліпеня 1962 года ў склад Еўлахоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Новая Будаўка, Ператоўшчына і Старая Будаўка)[2]. 17 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валосаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бутары, Валосава, Кулакі, Плюгаўка, Рафалова, Стуканы і Харлінцы)[3]. 18 сакавіка 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Навасельскі сельсавет[4].

7 чэрвеня 1966 года Плоскаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 16 населеных пунктаў Навасельскага сельсавета (Валькі, Вялікія Барсучыны, Вялікія Козкі, Габрылёва, Дунавік, Ельнік, Калюгі, Клянкі, Латышова, Малыя Барсучыны, Плоскае, Прылессе, Пячонаўка, Сакалянка, Сані і Хмялёўка) і 10 населеных пунктаў Еўлахоўскага сельсавета (Букавіна, Гастынічы, Еўлахі, Красілава, Крыніцы, Латыгаўка, Навінка, Новая Будаўка, Раманаўка і Старая Будаўка)[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Талачынскага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Букавіна, Валькі, Вялікія Барсучыны, Габрылёва, Гастынічы, Дунавік, Еўлахі, Калюгі, Клянкі, Козкі, Красілава, Крыніцы, Латышова, Малыя Барсучыны, Навінка, Новая Будаўка, Плоскае, Прылессе, Раманаўка, Сакалянка, Сані і Старая Будаўка.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be