Плунге
Плунге (літ.: Plungė, традыцыйная беларуская назва — Плунгя́ны) — горад у заходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Плунгскага раёна Цяльшэйскага павета.
Насельніцтва складае каля 23,1 тыс. чалавек. Праз Плунге ідзе чыгунка Клайпеда — Шаўляй. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Гісторыя
Першыя гістарычныя згадкі аб Плунге адносяцца да 1567 года. Да XVI стагоддзя Плунге належаў Гаштольдам, а потым перайшоў у вялікакняжскае ўладанне і стаў цэнтрам староства. З дзяржаўнага ўладання ў 1773 годзе Плунге перайшоў ва ўласнасць віленскага біскупа Масальскага, а потым да Патоцкіх. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Плунге быў канфіскаваны і перададзены Платону Зубаву. 13 студзеня 1792 года паселішчу быў нададзены статус горада. У 1873 годзе горад купіў князь Міхал Агінскі (1850—1902). Ва ўладанні Агінскіх Плунге знаходзіўся да 1921 года, потым быў канфіскаваны літоўскай уладай.
Вядомыя асобы
- Ліна Анужытэ (нар. 1971) — літоўскі гісторык і метрыкант
Літаратура
- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П.П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
- Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плунге
Катэгорыя·Населеныя пункты Плунгскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.