Шаўляй
Шаўля́й (літ.: Šiauliai (i), жам. Šiaulē, традыцыйная беларускай назва — Шаўлі́) — горад у паўночнай Літве. Плошча горада складае 81 км², насельніцтва 133,9 тыс. чалавек (4-ы паводле велічыні горад краіны). З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шаўляйскага павета, Шаўляйскага раёна і Шаўляйскага гарадскога самакіравання. Прамысловы, культурны і навуковы цэнтр этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Працуе Шаўляйскі міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
Назва горада паходзіць ад літ.: saulys — выстрал. Верагодна, у наваколлі, каля возера Тальс, у сярэдневякоўі знаходзілася паселішча паляўнічых. Магчыма, назва горада ўпершыню згадваецца ў 1236 годзе ў сувязі з бітвай паміж літоўцамі і войскам Лівонскага ордэна.
Як горад Шаўлі упамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 годзе. Гарадскі прывілей атрымаў у 1569 годзе, а з 1589 года тут створаная каралеўская эканомія, то бок увесь прыбытак горада ішоў на ўтрыманне каралеўскага двара. Да 1795 года Шаўляй уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
Ураджэнцы
- Тадэвуш Валянскі (1785—1865) — гісторык і археолаг, калекцыянер
- Антанас Гудайціс (1904—1989) — літоўскі жывапісец, Народны мастак СССР.
- Марыя Ластоўская (1872—1957) — літоўская пісьменніца. Жонка беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага.
- Іван Луцкевіч (1881—1919) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, археолаг
- Антон Луцкевіч (1884—1942) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст
- Аляксандрас Якшэвічус (1886—1971) — літоўскі і беларускі партыйны дзеяч
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — Statistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Катэгорыя·Населеныя пункты Літвы Катэгорыя·Населеныя пункты Шаўляйскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.